На факультэце фізічнага выхавання прайшла велаакцыя, прысвечаная Дню Перамогі

8 мая 2014 года адбылася велаакцыя, прысвечаная Дню Перамогі. У чарговы раз мерапрыемства адбылося дзякуючы сумеснаму патрыятычнаму парыву педагогаў – дацэнта А.М.Герасевіча, выкладчыкаў Т.А.Гмір і Я.У.Цітарэнка, лабаранта А.Г.Пархац, а таксама студэнтаў спецыялізацыі “Асновы ЛФК” 4-га і 3-га курсаў. Удзельнікі праехалі па выбраным маршруце, які пралягаў па месцах памяці, звязаных з расстрэламі і гібеллю ваеннапалонных і жыхароў Брэста ў ваколіцах горада.

Нечакана для ўсіх да групы далучыліся дзве школьніцы з СШ №15 і паспяхова прайшлі па ўсіх этапах агульнага мерапрыемства. Удзельнікі акцыі прыбралі тэрыторыю паблізу помнікаў, усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама абмяняліся ўражаннямі аб тым, які след пакінула вайна ў памяці і лёсе родных і блізкіх людзей. Падчас мерапрыемства ўсіх удзельнікаў суправаджала прымацаваная на грудзях георгіеўская стужачка, якая сімвалізуе гераізм савецкага народа ў гады вайны.

Зарад бадзёрасці ад пройдзеных велакіламетраў, пачуццё патрыятызму і падзякі героям вайны адгукнуліся ў сэрцах усіх удзельнікаў акцыі.

Алёна Крамарэнка,
студэнтка 4-га курса факультэта фізвыхавання

Падзяліцца: