-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
На філалагічным факультэце адбыўся семінар-візуалізацыя па праблемах экалогіі для замежных студэнтаў
10 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце адбыўся міжфакультэцкі семінар-візуалізацыя «Чалавек і жывёла: сцэнарыі ўзаемаадносін у традыцыі беларусаў» для замежных студэнтаў філалагічнага і іншых факультэтаў ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна». У семінары, арганізаваным кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Фалькларыстыка і краязнаўства» прафесаам І.А. Швед і дацэнтам кафедры педагогікі М.С. Кавалевіч, таксама прынялі ўдзел беларускія студэнты 2-га і 3-га курсаў філалагічнага факультэта.
Мэта і задача правядзення міжфакультэцкага семінара: развіццё экалагічнай свядомасці спецыялістаў-гуманітарыяў як найважнейшага складніка іх прафесійнай самасвядомасці і прафесійнай кампетэнтнасці, выхаванне павагі да прыроды і абранай прафесіі; выхаванне экалагічна адказнай асобы, фарміраванне пэўных «экалагічна дружалюбных» тыпаў паводзін будучых спецыялістаў, адпаведных прынцыпам і мэтам развіцця грамадства ў сістэме «прырода-грамадства-чалавек».
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны найважнейшыя экалагічныя праблемы, разгледжаны асаблівасці экалагічнай свядомасці носьбітаў беларускай традыцыі і трактоўкі свету жывёл міфапаэтычнай свядомасцю беларусаў і іншых народаў. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі дыскусійныя пытанні:
- Як сумясціць незаменную карысць і разнастайныя небяспекі, якія дзікая прырода тоіць для чалавека?
- На першы погляд, чым далей углыб гісторыі чалавецтва, аж да каменнага стагоддзя, тым у большай гармоніі з прыродай жылі людзі, чым у нашы дні. Ці так гэта?
Падчас дыскусіі студэнты выказалі свае меркаванні аб розных аспектах праблемы экалагічнай свядомасці і экалагічных паводзін, неабходнасці жыць па законах гармоніі з прыродай. Замежныя студэнты расказалі пра асаблівасці ўспрымання птушак і жывёл у іх этнакультурах і прыйшлі да высновы аб пэўнай агульнасці ў трактоўцы і сімвалізацыі свету жывёл у розных культурах. На семінары былі закрануты пытанні арганізацыі камфортнага жыцця ў сучасным мегаполісе і на ўлонні дзікай прыроды, былі зроблены высновы аб спосабах фарміравання экалагічнай свядомасці дзяцей і моладзі ў сучаснай культуры.
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка і краязнаўства»