-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
На філалагічным факультэце пачала працу Школа юнага журналіста
11 кастрычніка 2014 г. кафедра журналістыкі прымала школьнікаў горада Брэста і вобласці, якія жадаюць звязаць свой лёс з прафесіяй журналіста.
20 вучняў 7-11 класаў прыйшлі на першыя заняткі ў Школе юнага журналіста, якія былі прысвечаны ролі журналістыкі ў сучасным грамадстве. Выкладчыкі кафедры журналістыкі Л.В. Скібіцкая, В.М. Смаль, І.У. Гетман, С.С. Клундук, М.І. Яніцкі не толькі расказалі пра некаторыя асаблівасці журналісцкай прафесіі, але і пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй і традыцыямі філалагічнага факультэта.
Заняткі ў Школе юнага журналіста будуць праходзіць рэгулярна – у апошнюю суботу кожнага месяца. Асноўная мэта стварэння Школы –пазнаёміць школьнікаў з журналістыкай як прафесіяй і галіной літаратурнай творчасці. Будучыя журналісты на занятках змогуць развіваць творчыя здольнасці, фарміраваць уменні працаваць у розных жанрах публіцыстычнага тэксту.
Заняткі будуць праводзіць не толькі выкладчыкі кафедры журналістыкі, але і вядучыя журналісты г. Брэста: галоўны рэдактар абласной газеты «Зара» А.А. Лагвіновіч, загадчык аддзела лістоў газеты «Народная трыбуна» С.А. Таболіч.
В.М. Смаль,
кіраўнік Школы юнага журналіста