-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
На кангрэсе ў Кракаве аб гістарычнай спадчыне Рэчы Паспалітай
11–14 кастрычніка 2017 г. у Кракаве адбыўся ІІІ кангрэс замежных даследчыкаў гісторыі Польшчы. Яго асноўнай тэмай была «Старадаўняя Рэч Паспалітая: гісторыя-памяць-спадчына». Галоўнымі арганізатарамі гэтага міжнароднага форума з’яўляліся Польскае гістарычнае таварыства, Ягелонскі ўніверсітэт, Кракаўскі педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай нацыянальнай камісіі разам з міністэрствамі навукі і вышэйшай адукацыі, замежных спраў і шэрагам іншых ведамстваў, устаноў навукі і культуры Польшчы.
На кангрэсе зарэгістравалася больш за 800 удзельнікаў, сярод іх 250 дакладчыкаў з 37 краін свету. На 24 тэматычных панэлях і секцыях удзельнікі дыскутавалі аб феномене Рэчы Паспалітай (1569–1795 гг.), у склад якой уваходзілі і беларускія землі, аб выніках палітычных, сацыяльна-эканамічных, рэлігійных і культурных узаемаадносін у гэтай дзяржаве, аб адлюстраванні яе ў гістарычнай памяці беларусаў, літоўцаў, латышоў, палякаў, немцаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў. Як адзначачыў у пасланні да кангрэса прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, І Рэч Паспалітая не была ідэальнай дзяржавай, але яе дасягненні заслугоўваюць вывучэння, а культурная спадчына – клапатлівага догляду.
У працы кангрэса прымаў удзел доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, які выступіў з дакладам аб спадчыне Рэчы Паспалітай у беларускай думцы міжваеннага перыяду (1918–1939 гг.).
У час кангрэсу была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Pro Historia Polonorum» за лепшае выданне на замежнай мове аб гісторыі Польшчы ці яе гістарычных сувязях з цэнтральнаеўрапейскім рэгіёнам, а таксама ўручаны іншыя ганаровыя ўзнагароды за даследаванні па гісторыі, культуры Польшчы.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў