-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«На шляху да прафесійных вяршынь»
«На шляху да прафесійных вяршынь» – менавіта гэтыя словы сталі дэвізам лінейкі выпускнікоў, якая прайшла ў нашым універсітэце 8 чэрвеня. У 2017 годзе сцены БрДУ з апошнім званком пакідаюць 1373 навучэнцы дзённай формы атрымання адукацыі.
Ганаровага права падняць сцяг пад гукі гімна ўніверсітэта ўдастоіліся выпускнікі: студэнт факультэта фізічнага выхавання Уладзімір Сяргееў і студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Сняжана Бадунец. Са словамі-пажаданнямі выступіла рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што нашы выпускнікі будуць годна працаваць на карысць краіны, і падкрэсліла, што дзверы alma mater заўсёды адчынены для іх. Таксама звярнуўся да выпускнікоў старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Мікалай Васільевіч Красоўскі, які пажадаў ім высока несці сцяг аўтарытэту, славы і ідэй універсітэта.
Важны момант лінейкі – узнагароджанне лепшых студэнтаў і іх бацькоў. Адораныя і мэтанакіраваныя выпускнікі некалькі гадоў спасцігалі азы будучай прафесіі – і вось першыя крокі ў ёй зроблены, а старанні ацэнены па вартасці.
Студэнты БрДУ падрыхтавалі святочную праграму. Фізіка-матэматычны факультэт выканаў танцавальны флэш-моб аб непаўторных гадах універсітэцкага жыцця, выступіла зборная каманда ўніверсітэта па спартыўнай аэробіцы, а навучэнцы розных факультэтаў выканалі музычныя кампазіцыі, прысвечаныя педагогам, alma mater, бацькам, Беларусі.
Самая кранальныя хвіліны свята – гэта выкананне вальса, які стаў для выпускнікоў танцам-успамінам. Яны закружыліся ў яго віхуры, і перад іх вачыма пранесліся лекцыі і адказы ля дошкі, удзел у навуковых і творчых мерапрыемствах – усё ўніверсітэцкае жыццё. Яно завяршылася – і ўжо заўтра рабяты з цеплынёй у сэрцы будуць успамінаць гукі апошняга званка, які перагарнуў чарговую старонку ў іх вялікай кнізе жыцця і адзначыў пачатак новага этапу, дзе ўчорашніх студэнтаў чакаюць новыя ўражанні і сустрэчы. Усё гэта трохі хвалюе, але выпускнікі нашага ўніверсітэта гатовыя расхінуць свае крылы і ляцець насустрач марам, пакараць прафесійныя вяршыні.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба