-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
На шляху ў прафесію
19 лютага філалагічны факультэт універсітэта сустракаў гасцей – дапытлівых і актыўных вучняў філалагічных 10–11 класаў СШ № 24 г. Брэста. Разам са сваімі настаўнікамі-філолагамі Л.В. Семянковіч і Т.А. Шостак, выпускнікамі факультэта 90-х гг. , школьнікі прыйшлі пазнаёміцца з тым, як сёння жыве і працуе, што прапануе будучым абітурыентам філфак БрДУ імя А.С. Пушкіна.
У рамках сустрэчы “На шляху ў прафесію”, падрыхтаванай выкладчыкамі кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Г.В. Пісарук і К.А. Зуевай, вучні школы мелі магчымасць трапіць на заняткі Л.А. Гадуйка і Л.І. Яўдошынай і пераканацца ў высокім узроўні кваліфікацыі выкладчыкаў. Л.І. Яўдошына пазнаёміла вучняў з асобай вядомага беларускага вучонага-лінгвіста, метадыста і выкладчыка Г.М. Малажай, чыёму жыццю і навуковай дзейнасці прысвечана аўдыторыя № 304. Пра жыццё і творчую дзейнасць слыннага беларускага літаратуразнаўцы і пісьменніка прафесара У.А. Калесніка вучні даведаліся ў культурна-асветным цэнтры яго імя.
У міжфакультэцкім вучэбным кабінеце старшакласнікі ўбачылі багатыя кніжныя фонды, даступныя студэнтам. У кабінеце № 316, абсталяваным для працы са студэнтамі-замежнікамі, у школьнікаў выклікала цікавасць інфармацыя пра гэтую групу студэнтаў, што вучацца ва ўніверсітэце на розных факультэтах, у тым ліку і на філалагічным. Пра замежнікаў расказала Л.А. Гадуйка.
Завяршылася сустрэча ў Рускім цэнтры. Тут вучні паглядзелі прэзентацыю, якая засяродзіла ўвагу на значымасці філалагічнай адукацыі і магчымасцях, якія яна адкрывае ў сучасным свеце. Пазнаёміліся госці і з інфармацыяй пра спецыяльнасці, якія прапануе факультэт абітурыентам 2022 года. Адбыўся таксама інтэрактыўны дыялог вучняў са студэнткамі III курса аддзялення “Руская філалогія” Ганнай Майсейчык, Ганнай Андрасюк, Марыяй Навумчык і Крысцінай Кулік. Ганна Майсейчык прапанавала школьнікам свой відэаролік, які быў прызнаны пераможцам конкурсу “Я б у філолагі пайшоў…”, арганізаванага кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Размова вучняў і студэнтаў аказалася жывой і непасрэднай, гучалі пытанні з боку школьнікаў і адказы ад студэнтаў.
Арганізатары сустрэчы – выкладчыкі ВНУ і школьныя настаўнікі – перакананы, што вучні атрымалі добрую аснову для развагі пра выбар сваёй будучай прафесіі.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства