-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Напішы вестку ветэрану»
5 мая 2017 года ў фае вучэбнага корпуса № 1 БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла акцыя «Напішы вестку ветэрану», прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарам акцыі выступіў Брэсцкі філіял РУП «Белпошта». Актыўную дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі студэнты-валанцёры нашага ўніверсітэта.
Мэта акцыі «Напішы вестку ветэрану» – развіццё ў яе ўдзельнікаў пачуцця патрыятызму і гонару за гераічнае мінулае краіны, а таксама папулярызацыя ручнога пісьма ў моладзі.
Удзельнікі куплялі паштоўкі са святочнай сімволікай, на якіх запісвалі словы ўдзячнасці ветэранам за здзейснены подзвіг, мірнае неба над Беларуссю і шчаслівую будучыню.
Усяго падчас акцыі ветэранам былі адпраўлены больш за 150 вестак. Сярод аўтараў пасланняў – студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта. Сваю вестку ветэранам падрыхтавала і рэктар БрДУ Ганна Мікалаеўна Сендзер.
Мы ніколі не забудзем подзвіг ветэранаў
і назаўсёды захаваем яго ў нашых сэрцах!
З Днём Перамогі!
Г.С. Карабчук