-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце» – семінар
З мэтай далейшага ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце 12 верасня 2017 года адбыўся семінар «Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце», арганізатарам якога выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю.
У працы семінара прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары вучэбных груп, педагагічныя работнікі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, спецыялісты АВР, студэнцкага і спартыўнага клубаў.
Адкрываючы семінар, Таццяна Васільеўна Сакалова, прарэктар па выхаваўчай працы, акрэсліла актуальныя пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце ў 2017/2018 навучальным годзе. Таццяна Мікалаеўна Кошык, начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, падкрэсліла неабходнасць арганізацыі ІВР ў рамках нарматыўнай прававой базы, рэгламентаванай рэспубліканскімі і лакальнымі дакументамі; адзначыла важнасць пастаяннай сумеснай работы педагогаў усіх структурных падраздзяленняў са студэнцкай моладдзю.
З дзеючымі ў бягучым навучальным годзе нарматыўным прававым забеспячэннем і праграмна-планаванай дакументацыяй выхавання удзельнікаў семінара пазнаёміла Краўчук Людміла Андрэеўна, метадыст АВР. Актуальныя аспекты працы са студэнтамі, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, акрэсліла Крывіцкая Ніна Адамаўна, педагог сацыяльны АВР.
У ходзе семінара падымаліся пытанні па планава-справаздачнай дакументацыі, аналізе ідэалагічнай і выхаваўчай працы факультэтаў і кафедраў, адказнасці ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў пытаннях выхавання студэнцкай моладзі.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю