Народная педагогіка пра сацыяльную абарону інвалідаў

31 сакавіка 2017 года Цэнтр «Прафарыенцір» сумесна з вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыяй арганізавалі семінар-візуалізацыю «Народная педагогіка пра сацыяльную абарону інвалідаў» у рамках універсітэцкай мэтавай праграмы «Сацыяльная абарона навучэнцаў» (на 2013-2017 гг.). У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел студэнты сацыяльна-педагагічнага факультэта (спецыяльнасць «Сацыяльная праца») і студэнты філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»).

На семінары выступілі:

  • Кавалевіч М.С., дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук з паведамленнем «Ідэі аб імкненні абараніць дзіця, дапамагчы яму сцвердзіцца ў жыцці ў народнай педагогіцы».
  • Швед І.А., прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства з паведамленнем «Праблема інваліднасці ў беларускай традыцыйнай культуры і сучаснай Беларусі».
  • Вадзім Пукала, студэнт 2 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Беларуская філалогія») з паведамленнем-прэзентацыяй «Сацыяльная падтрымка інвалідаў у Беларусі».

У ходзе семінара будучыя спецыялісты па сацыяльнай працы выказалі свае меркаванні пра спосабы сацыяльна-педагагічнай падтрымкі дзяцей-інвалідаў у Беларусі і ўнеслі прапановы па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі інвалідаў Брэстчыны.

Цэнтр «Прафарыенцір»
Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя

Падзяліцца: