-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Наш студэнт – залаты медаліст XXV чэмпіянату свету па гіравым спорце
З 13 па 16 кастрычніка ў грэчаскім горадзе Лутракі праходзіў XXV чэмпіянат свету па гіравым спорце. Гіравы спорт – цыклічны від спорту, у аснове якога ляжыць падыманне гір максімальна магчымую колькасць разоў за адведзены прамежак часу ў становішчы стоячы. Існуе дзве дысцыпліны ў мужчын і адна ў жанчын. Мужчыны спаборнічаюць у класічным двухбор’і (біятлон) або штуршку па доўгім цыкле. У сваю чаргу біятлон складаецца з двух практыкаванняў: штуршок дзвюх гір дзвюма рукамі ад грудзей і рывок адной гіры кожнай рукой. У рыўку дапускаецца адна змена рук без пастаноўкі снарада на памост. Пасля выканання двух практыкаванняў падлічваюцца ачкі ў суме двухбор’я. Штуршок па доўгім цыкле заключаецца ў закідзе гір на грудзі, выштурхоўванні ўверх ад грудзей, апусканні на грудзі і спуску ўніз без дотыку памоста. Практыкаванне выконваецца з дзвюма гірамі.
Студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Каранковіч Дзмітрый заняў I месца ў практыкаванні «біятлон» з гірамі 24 кг у вагавой катэгорыі 90 кг.
Жадаем Дзмітрыю далейшых поспехаў і яркіх спартыўных перамог!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба