Наша студэнтка – лепшая лёгкаатлетка 2017 года!

11 студзеня ў атэлі Marriott у Мінску адбылася чацвёртая штогадовая ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі «Атлетыка» лепшым лёгкаатлетам Беларусі. Арганізатары выбіралі лепшых з лепшых у 10 катэгорыях. Колькасць падзей на спартыўных арэнах сезона 2017 года была настолькі ўражлівай, што інтрыга вакол вызначэння імёнаў пераможцаў захавалася да самага канца.

У катэгорыі «Юнакі і дзяўчаты» сярод дзяўчат лепшай спартсменкай краіны мінулага года была прызнана бронзавы прызёр чэмпіянату Свету ў кіданні молата, студэнтка 1-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Кацярына Валадкевіч.

Мы ад усёй душы жадаем Кацярыне і яе трэнеру Вінідзіктавай Святлане Міхайлаўне
гучных перамог у далейшым і вялікага спартыўнага шчасця !!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання, спартклуба, сайта федэрацыі лёгкай атлетыкі

Падзяліцца: