Нашы на Алімпіядзе ў Рыа

5 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра стартуюць XXXI летнія Алімпійскія гульні. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь прадставіў склад беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў г. Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Паводле інфармацыі НАК Беларусі, на Гульні ў Рыа адправіцца каманда з 123 спартсменаў, якія заваявалі ліцэнзіі, а таксама 57 прадстаўнікоў трэнерскага корпусу. Брэстчыну прадставяць 20 спартсменаў і 2 трэнеры ў 9 відах спорту.

На Алімпійскіх гульнях будуць выступаць і студэнты нашага ўніверсітэта. Халадовіч Таццяна, студэнтка 3 курса факультэта фізічнага выхавання, выступіць у кіданні кап’я (лёгкая атлетыка), а Малышчык Ганна, студэнтка 3 курса факультэта фізічнага выхавання, прадставіць краіну ў кіданні молата (лёгкая атлетыка).

Таксама Рэспубліку Беларусь на Гульнях прадставяць выпускнікі факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна: Абрамчук Алена, Леанцюк Юлія (штурханне ядра), Платніцкі Дзмітрый (трайны скачок), Белановіч Кацярына (бег 400 м з бар’ерамі).

Падтрымаем беларускіх атлетаў!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: