Нашы на Алімпіядзе ў Рыа: вынікі выступленняў

З 5 па 21 жніўня ў г. Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) прайшлі XXXI Алімпійскія Гульні, у якіх прымалі ўдзел студэнткі факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Таццяна Халадовіч (дзеючая чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап’я) і Ганна Малышчык (кіданне молата).

Па выніках выступленняў у фінале Алімпійскіх Гульняў Таццяна заняла пятае месца, а Ганна сёмае.

Жадаем нашым дзяўчатам далейшых годных выступленняў
і яркіх спартыўных перамог!

Факультэт фізічнага выхавання,
спартклуб

Падзяліцца: