Нашы студэнты – сярэбраныя прызёры рэспубліканскай універсіяды па гандболе!

З 12 па 13 лістапада 2017 года спартыўны комплекс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прымаў фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд.

Пад дахам універсітэта сабраліся каманды-пераможцы міжрэгіянальнага этапу першага дывізіёна, якія прадстаўлялі Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.

Наш універсітэт прадстаўляла каманда студэнтаў, у асноўным складзе якой былі студэнты завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання, а таксама два студэнты гістарычнага і псіхолага-педагагічнага факультэта. Касцяк каманды ўтварылі гульцы каманды Брэсцкага гандбольнага клуба «БГК-2».

У першы дзень турніру, абыграўшы ў паўфінале каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, гандбалісты БрДУ прайшлі ў фінал. У другі гульнявы дзень нашы спартсмены ўступілі ў фінальнай гульні сваім сапернікам з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, якія і сталі пераможцамі спаборніцтваў.

Мы ад усёй душы віншуем нашых рабят
з сярэбранымі медалямі ўніверсіяды
і жадаем ім упэўненых спартыўных перамог у будучыні!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах спартклуба і кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: