-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Наведванне Белавежскай пушчы – жывога летапiсу стагоддзяў
Сонечным ранкам 24 красавіка 2019 года выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання разам са студэнтамі 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» накіраваліся ў Белавежскую пушчу – унікальны куток жывой прыроды.
Час язды праляцеў незаўважна, мабыць, таму, што ў аўтобусе была цёплая атмасфера, а за яго вокнамі – прыгожыя вясновыя пейзажы.
Белавежская пушча носіць гордую назву Нацыянальнага парка Рэспублікі Беларусь, у якім багаты жывёльны і раслінны свет знаходзіцца ў гармоніі з чалавекам, дзе створаны ўсе ўмовы для падтрымання рэдкіх відаў жывёл і раслін.
Наведванне вальераў, дзе мы ўжывую ўбачылі асноўных прадстаўнікоў беларускай фаўны, музея прыроды, экскурсія па якім адбывалася пад шум лісця, гукі дажджу, шчабятанне птушак, рыканне жывёл, і які найбольш поўна адлюстроўвае і гісторыю гэтага цудоўнага месца, і тую разнастайнасць флоры і фаўны, на якую багата Белавежская пушча, пакінула незабыўныя ўражанні.
Спевы птушак, пахі кветак, маладой, сакавітай травы, зялёнага лісця – усё гэта падымала настрой. Белавежская пушча вясной – гэта сапраўднае свята прыгажосці, чысціні і зелені.
Па дарозе ў Брэст мы наведалі яшчэ і старажытную абараняльную башню – Белую вежу.
Мы актыўна і пазітыўна правялі час, даведаліся многа новага і цікавага.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання