-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Навучальны семінар «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце»
22 кастрычніка 2019 года на базе нашага ўніверсітэта адбыўся навучальны семінар пад назвай «Асаблівасці міжкультурнай камунікацыі ў сучасным універсітэце». У яго рабоце прынялі ўдзел намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, куратары вучэбных груп, дзе навучаюцца замежныя студэнты, педагагічныя работнікі інтэрнатаў студэнцкага гарадка, спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, аддзела міжнародных сувязяў, студэнцкага клуба. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.
З мэтай удасканалення сістэмы ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў універсітэта ў працы з замежнымі навучэнцамі на семінары сабралася больш за 40 спецыялістаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык.
Праблемнае поле семінара ўключала такія аспекты, як: прававыя асновы заканадаўства па знаходжанні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; асаблівасці сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння замежных грамадзян, якія навучаюцца ў вышэйшай школе Рэспублікі Беларусь, перспектывы далейшых дзеянняў у дадзеным кірунку; абмеркаванне Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння службовых асоб і структурных падраздзяленняў пры прыёме і навучанні замежных грамадзян ва Установе адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Гэтыя і іншыя пытанні асвятлілі ў сваіх выступленнях спецыяліст па міжнародных сувязях аддзела міжнародных сувязяў Аксана Іванаўна Астапчук, педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Ганна Паўлаўна Шывілька, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Мікалаеўна Кошык. Актыўны ўдзел у абмеркаванні таксама прынялі куратары навучальных груп, выхавальнікі студэнцкага гарадка.
Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі семінара змаглі абмяняцца думкамі, выказаць адзін аднаму пажаданні і атрымаць практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праварэалізавальнага працэсу ў выхаваўчай працы з замежнымі грамадзянамі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю