Навучальны семінар для прафгрупоргаў першых курсаў

У верасні-кастрычніку 2016 года ў нашым універсітэце прайшлі выбары прафгрупоргаў – прафсаюзны актыў папоўніўся 43 новымі прафгрупоргамі. У адпаведнасці з планам работы прафсаюзнага камітэта студэнтаў 10 лістапада 2016 года прайшоў навучальны семінар для зноў абраных прафгрупоргаў першых курсаў.

У працы семінара прыняла ўдзел намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.А. Драпей, якая ў сваім выступленні «Гісторыя прафсаюзнага руху Беларусі, асноўныя мэты і задачы работы галіновага прафсаюза» асноўную ўвагу сканцэнтравала на этапах станаўлення галіновага прафесійнага саюза ў канцы XIX – пачатку XXI стст., а таксама звярнула ўвагу на пытанні статутнай дзейнасці прафсаюза і калектыўна-дамоўных адносін.

У выступленні старшыні прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта Р.В. Чуля былі раскрыты асноўныя напрамкі работы прафкама студэнтаў.

У рамках работы семінара былі ўручаны сертыфікаты выплат прафсаюзнага камітэта студэнтаў на 1 семестр 2016/2017 навучальнага года. Уладальнікам стыпендыі прафкама стала студэнтка 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта, старшыня прафбюро студэнтаў факультэта Аляксандра Ганатоўская.

Пасля асноўнай часткі мерапрыемства для прафактыву была арганізавана экскурсійная праграма ў ваенна-гістарычны музей А.В. Суворава ў г. Кобрыне, дзе студэнты пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю і, у прыватнасці, з ваеннымі падзеямі другой паловы XVIII ст.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: