-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Навучанне ў аддаленым рэжыме: праблемы, новыя магчымасці, рэальны вопыт
21 мая 2021 года адбыўся гарадскі навукова-метадычны семінар «Дыстанцыйнае навучанне як сучасны фармат выкладання», арганізаваны ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована» і кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання.
Кандыдат філалагічных навук дацэнт Г. М. Канцавая і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована» В. К. Красько, адкрываючы семінар і вітаючы яго ўдзельнікаў, адзначылі, што за мінулы год у сістэме адукацыі назапашаны пэўны вопыт працы ў аддаленым рэжыме з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, выдзелілі цяжкасці і праблемы, з якімі сутыкнуліся педагогі пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання, а таксама перавагі і перспектывы аддаленага навучання для сістэмы адукацыі.
У рамках семінара вопытам працы ў рэжыме аддаленага навучання з выкарыстаннем ІКТ падзяліліся настаўнікі пачатковых класаў Раіса Віктараўна Бялова («Дыстанцыйнае навучанне як адна з формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе»), Юлія Васільеўна Асіюк («Выкарыстанне маршрутных лістоў у аддаленым навучанні»); Ірына Дзмітрыеўна Дронжак («Асаблівасці арганізацыі працы па дыстанцыйным навучанні (з вопыту работы)»); настаўнік англійскай мовы Ганна Іванаўна Шведак («Выкарыстанне інтэрактыўных элементаў у сістэме дыстанцыйнага навучання») і інш.
Ірына Яўгенаўна Клімовіч, загадчык аддзела культурна-інфармацыйнай праектнай дзейнасці Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з электроннымі рэсурсамі сайта бібліятэкі, якія будуць карыснымі для настаўнікаў пачатковых класаў, а загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Жанна Валер’еўна Юркевіч – з краязнаўчымі інфармацыйнымі рэсурсамі сайта гарадской бібліятэкі.
Падвядзенне вынікаў семінара прайшло ў форме «круглага стала», на якім ўдзельнікі абмеркавалі плюсы і мінусы дыстанцыйнага навучання, аднагалосна адзначыўшы, што яно адкрывае новыя магчымасці для павышэння даступнасці і якасці адукацыі.
Па водгуках удзельнікаў, семінар стаў для іх прадуктыўным і карысным мерапрыемствам.
Пасля семінара Наталля Уладзіміраўна Арцёмчык, загадчык чытальнай залы, правяла для яго ўдзельнікаў пазнавальную экскурсію па бібліятэцы.
Выказваем усім удзельнікам сардэчную падзяку і спадзяёмся на новыя сустрэчы!
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання