Навукова-метадычны семінар і майстар-клас у рамках праграмы «Універсітэт-школа»

Больш за 20 гадоў прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання (раней кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання) факультэта фізічнага выхавання УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» ажыццяўляе навукова-метадычную дапамогу ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста» ў праграме «Універсітэт-школа». Так, 5 кастрычніка 2017 г. на базе гімназіі адбыўся навукова-метадычны семінар «Рухальны кампанент у сістэме ЗЛЖ гімназістаў сярэдніх і старэйшых класаў» і майстар-клас «Аэробіка ва ўрочнай і няўрочнай формах заняткаў па фізічнай культуры школьнікаў старэйшага ўзросту ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі».

На семінары прысутнічалі: прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, студэнты 4 курса дзённай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання, прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі, настаўнікі ФК і З, фізкультарганізатары сярэдніх і старэйшых класаў, фізкультурна-спартыўныя актывісты.

З навуковымі паведамленнямі па выніках даследаванняў, праведзеных на базе гімназіі, выступілі выкладчыкі кафедры (дацэнт У.Г. Бяспутчык, дацэнт В.А. Ярмалюк, старшы выкладчык С.К. Якубовіч), настаўнікі ФК і З вышэйшай катэгорыі М.М. Стасюк, В.М. Парчук, Г.Г. Сахарчук, а таксама студэнты 4 курса, якія праходзяць вытворчую практыку на базе гімназіі № 4 г. Брэста, СШ № 7 і СШ № 26 г. Брэста (Л.С. Голуб, А.Л. Гусева, Э.Ю. Жукоўская, А.Г. Лямачка, І.С. Шляжко, М.М. Коласей, В.С. Ільін, К.В. Строганава, І.У. Гурко).

Гімназісты сярэдніх класаў гімназіі прынялі ўдзел у эксперыментальным экспрэс-даследаванні ўплыву фізічных практыкаванняў на паляпшэнне простай рухальнай рэакцыі і канцэнтрацыі ўвагі. Навучэнцы змаглі на практыцы пераканацца ў карысці фізічных практыкаванняў пры развіцці рухальных здольнасцяў (сілавых, хуткасна-сілавых, каардынацыйных) і ў значнасці рухальнага кампанента ў здароўефарміраванні, здароўезберажэнні, жыцця- і працаздольнасці чалавека.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: