-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Навукова-метадычны семінар «Рацыянальнае распараджэнне часам»
21 красавіка 2016 г. адбыўся навукова-метадычны семінар «Рацыянальнае распараджэнне часам». Мерапрыемства было праведзена ў рамках «Дзён студэнцкай навукі-2016». Арганізатарамі семінара выступілі кафедра крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта і Дыскусійны клуб грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Праблематыка семінара з’яўляецца актуальнай для сучасных людзей, чыё жыццё бывае спрэсавана неабходнасцю своечасова выконваць тэрміновыя задачы. Таму правільнае кіраванне сваім часам – гэта магчымасць спакойна, без стрэсу выконваць важныя задачы і дасягаць сваіх мэтаў.
У ходзе семінара перад удзельнікамі выступіла загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Вольга Мікалаеўна Іванчына. Яе даклад «Паняцце часу. Мэтапакладанне ў тайм-менеджменце» дазволіў даведацца аб навуковым і рэлігійным падыходах да разумення часу, а таксама пра тое, чаму і як неабходна ставіць перад сабой мэты.
Выступленне кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Сяргея Міхайлавіча Храмава на тэму «Планаванне часу» ўтрымлівала ў сабе практычныя рэкамендацыі аб тым, як рэалізоўваць запланаванае. С.М. Храмаў, акрамя агульнапрызнаных методык, падаў свае аўтарскія напрацоўкі.
На семінары-трэнінгу прысутнічалі студэнты юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў, якія змаглі на практыцы прыкласці да свайго жыцця прыёмы рацыянальнага размеркавання часу.
Цікавасць студэнтаў да тэмы семінара выявілася ў жаданні скарыстацца метадычнымі матэрыяламі, якія былі прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый. Яны размешчаны на вэб-старонцы кафедры крымінальна-прававых дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Аргкамітэт