Навукова-метадычны семінар “Рэгіянальныя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы”

16–17 мая 2014 года адбыўся штогадовы навукова-метадычны семінар “Рэгіянальныя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы”, які традыцыйна збірае рэдактараў друкаваных выданняў Брэстчыны, студэнтаў спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)” БрДУ імя А.С.Пушкіна.

У працы семінара прынялі ўдзел і прадстаўнікі друкаваных СМІ Гомельскай вобласці – М.М.Юрчанка, галоўны рэдактар газеты “Голас Веткаўшчыны”, С.П.Конан, рэдактар газеты “Навіны БелАЗа”.

Семінар адбыўся пад патранатам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

У гэтым годзе праблемнае поле форуму сфарміравалі такія пытанні, як перспектывы раённых СМІ, творчае ўзаемадзеянне кафедры і рэдакцыі, кадравае забеспячэнне рэгіянальных СМІ Брэстчыны, ідэалагічныя стратэгіі дзяржавы ў дзейнасці рэгіянальных СМІ, сучасныя патрабаванні да падрыхтоўкі спецыялістаў друкаваных СМІ Беларусі.

Рэдактары, выкладчыкі журналістыкі і студэнты-журналісты абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, звязаных з функцыянаваннем рэгіянальных друкаваных выданняў у прасторы сучасных СМІ.

Кафедра журналістыкі

Падзяліцца: