Навуковы семінар “Навуковая школа як інстытут падрыхтоўкі кадраў і інавацыйнага развіцця ўніверсітэта”

26 красавіка на псіхолага-педагагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшоў навуковы семінар “Навуковая школа як інстытут падрыхтоўкі кадраў і інавацыйнага развіцця ўніверсітэта”.

Сёння ва ўніверсітэце працуе 7 навуковых школ. Вядучай лічыцца навуковая школа “Педагогіка і методыка вышэйшай школы” пад кіраўніцтвам рэктара ўніверсітэта, доктара педагагічных навук, прафесара Ганны Мікалаеўны Сендзер. За час працы школы адбылося 6 абарон кандыдацкіх дысертацый, падрыхтавана каля 10 манаграфій, 20 дапаможнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, больш за 160 навуковых артыкулаў.

У рамках правядзення навуковага семінара адбыўся дыялог па пытаннях педагогікі, методыкі выкладання матэматыкі, педагогікі вышэйшай школы.

Актыўна ўдзельнiчалi ў семінары студэнты. Маладое пакаленне цікавілася фундаментальнымі і прыкладнымі даследаваннямі, якія рэалізуюцца ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама пытаннямі, што звязаны з вызначэннем навуковай праблематыкі, ходам навуковых даследаванняў і інш.

Навуковыя мерапрыемствы такога фармату з’яўляюцца добрым стымулам для студэнтаў і магістрантаў заняцца навуковай дзейнасцю.

Падзяліцца: