-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Названа лепшая навучальная група БрДУ
Фінал універсітэцкага конкурсу «Лепшая вучэбная група» адбыўся 30 красавіка. У барацьбе за адзінства духу і лідарскіх якасцяў, інтэлекту і творчасці змагаліся навучальныя групы сацыяльна-педагагічнага, фізіка-матэматычнага, геаграфічнага, гістарычнага факультэтаў і факультэта фізічнага выхавання. З добрымі і цёплымі словамі да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова.
Традыцыйна мерапрыемства пачалося з самапрэзентацыі «Нам пашчасціла вучыцца разам», у якой студэнты прадэманстравалі, якім сапраўды адзіным цэлым яны сталі за гады вучобы. Далей было абвяшчэнне вынікаў вынасных этапаў, якія дапамаглі вызначыць уключанасць груп-фіналістаў у вучэбную працу і грамадскую дзейнасць БрДУ, а таксама іх узровень валодання сучаснымі тэхналогіямі па падрыхтоўцы відэаролікаў. У Год малой радзімы і 1000-годдзя Брэста дэвізам конкурсу сталі словы «Брэст – горад маладых».
Гісторыі Брэста і ўніверсітэта быў прысвечаны турнір старастаў «Веру – не веру». А ў заключным этапе «Нам песня вучыцца і жыць дапамагае» ўдзельнікі конкурсу спаўна прадэманстравалі сваю крэатыўнасць, арыгінальнасць і нестандартнасць мыслення.
Інтрыга вырашылася пасля міні-канцэрта – вытрымаўшы паўзу, Таццяна Сакалова аб’явіла пераможцам навучальную групу 3-га курса спецыяльнасці «Лагапедыя» сацыяльна-педагагічнага факультэта. Гэтая ж група стала лепшай і ў конкурсе відэаролікаў. Астатнія ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны ў розных намінацыях. Але кожная з груп мае права насіць гордае званне пераможцы, бо на працягу двух месяцаў упэўненымі крокамі ішла да фіналу, на якім заззяла яшчэ ярчэй.
Анастасія Кузьміч,
фізіка-матэматычны факультэт