-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Неруш роднага слова
6 снежня на філалагічным факультэце прайшоў традыцыйны фестываль «Неруш роднага слова». Яго мэтамі з’яўляюцца выхаванне пачуцця годнасці за нацыянальную духоўную і моўную культуру беларускага народа; выяўленне найбольш здольных студэнтаў з развітым лінгвістычным мысленнем, якія валодаюць моўным пачуццём; прэзентацыя нацыянальнай адметнасці беларускай мовы і прывіццё маладым людзям сапраўднай культуры мовы.
Фестываль пачаўся працай пляцовак: «Жывое слова ў загадцы», «Гаваркое слова ў прыродзе» (конкурс на лепшую кампазіцыю з прыроднага матэрыялу і конкурс на лепшую назву кампазіцыі), «Печыва беларусаў» (конкурс на лепшае печыва і конкурс на лепшую назву печыва), «Ой, бывала заспяваю…» (конкурс частушак, складзеных удзельнікамі фестывалю), «Само слова гаворыць» (конкурс афарыстычных выразаў у малюнку), «Таямніцы спораўскіх ваколіц» (краязнаўчая прэзентацыя рэгіёна для студэнтаў першага курса факультэта прыродазнаўства), прэзентацыя народных традыцый і культуры Брэстчыны (для студэнтаў першага курса філалагічнага факультэта).
Фестываль завяршыўся мастацкай кампазіцыяй «Неруш роднага слова». Гучала жывое, гаваркое слова – у песні, у вершы, у п’есе, у загадцы, ва ўстойлівым выразе. Слова не прадуманае, не прапушчанае праз сэрца можа нарабіць бяды, а ў лепшым выпадку выклікаць незадавальненне. І тады кажуць: «вярзе абы-што» або «мянціць языком як вятрак крыламі».
«Неруш» шукалі студэнты падчас дыялекталагічнай практыкі, і ўрыўкі жывога народнага беларускага маўлення былі агучаны студэнтамі.
Вядома, што гістарычная памяць як падмурак для бацькоўскай хаты, якая дала надзейную дарогу ў свет, як глеба для нашых духоўных каранёў. У слове захоўваецца матэрыяльная і духоўная культура пэўнага народа. Галоўнай крыніцай вывучэння традыцыйнай культуры з’яўляецца іменна мова. На фестывалі была прадстаўлена самабытная адметная культура вёскі Спорава Бярозаўскага раёна. А гэта – фестывалі «Спораўскія жарты» і «Спораўскія сенакосы»; помнікі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны – танец «Побытавы танец “Спораўская полька”» і «Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове» ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава і Хрыса Бярозаўскага раёна; біялагічны запаведнік «Спораўскі».
Фестываль прайшоў, але не завяршыўся… Удзельнікі конкурсаў чакаюць вынікаў. Дзякуем усім удзельнікам нашых мерапрыемстваў і спадзяёмся на наступныя плённыя сустрэчы!
Кафедра беларускай філалогіі