Новы праект студэнтаў факультэта замежных моў

У рамках «Тыдня нямецкай мовы і культуры ў г. Мінску» з 1 па 10 кастрычніка 2015 г. тэатральная трупа факультэта замежных моў БрДУ імя А.С. Пушкіна (кіраўнік – выкладчык кафедры нямецкай філалогіі Л.А. Сінчук) была запрошана для ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца пры падтрымцы Robert Bosch-Stiftung, Institut für Deutschlandstudien, Пасольства Германіі і Інстытута імя Гётэ ў Мінск. На гэты раз нашы студэнты з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі праекта і сумесна са студэнтамі БарДУ рэалізавалі свой міні-праект «Die Räuber gehen nach Minsk», які завяршыўся выступленнем тэатральнай трупы факультэта замежных моў «Fast 13» у суботу 10 кастрычніка ў Мінску.

Тэатральную трупу віталі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках тэатральнага фестывалю Pasch Theaterfestival. Выступленне студэнтаў факультэта замежных моў атрымала высокую ацэнку і прызнанне гледачоў. Тэатральны крытык з Мінска Аляксей Стрэльнікаў правёў майстар-клас для студэнтаў-удзельнікаў праекта. Прыемным сюрпрызам стаў невялікі перформанс, у якім разам з прафесіяналамі ігралі і прадстаўнікі тэатральнай трупы БрДУ. Стомленая ад насычанай праграмы, але поўная новых уражанняў і натхнення, «Fast 13» вярнулася дадому, каб з новымі сіламі прыступіць да працы над новай п’есай.

Кафедра нямецкай філалогіі

Падзяліцца: