«Няма мяжы дасканаласці». Ідэалагічная і выхаваўчая праца са студэнцкай моладдзю: вынікі і новыя планы

17 чэрвеня 2016 года на базе аграбіялагічнага аддзела Цэнтра экалогіі ўніверсітэта адбыўся семінар-практыкум «Удасканальванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю: вынікі 2015/2016, перспектывы на 2016/2017 навучальны год», арганізатарам якога выступіў аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.

Мэтавую групу ўдзельнікаў семінара склалі: прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Сакалова Таццяна Васільеўна, намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, а таксама кіраўнікі студэнцкага і спартыўнага клубаў, студэнцкага гарадка, аддзела арганізацыі аховы здароўя, гандлёвага цэнтра. На адкрыцці семінара Т.В. Сакалова падкрэсліла значнасць такіх семінараў для людзей, якія непасрэдна займаюцца выхаваннем студэнцкай моладзі, і запрасіла ўсіх прысутных да канструктыўнай і дынамічнай працы.

Першы блок па абмене меркаваннямі «Вынікі і перспектывы» дазволіў удзельнікам актыўна і зацікаўлена абмеркаваць вынікі ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце ў 2015/2016 навучальным годзе. Падчас мазгавога штурму «Плануем разам» былі абмеркаваны перспектывы ІВР на 2016/2017 навучальны год. Жывы водгук знайшло пытанне аптымальнага ўзаемадзеяння ўсіх структурных падраздзяленняў пры правядзенні маніторынгу ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце.

Другі блок – трэнінгавыя практыкаванні «Карэкцыя псіхалагічнага стану і развіцця эмацыйнай устойлівасці педагогаў» – садзейнічаў асваенню новых спосабаў самарэгуляцыі эмацыйнага стану педагогаў у працэсе іх дзейнасці.

Пры падвядзенні вынікаў работы семінара-практыкума яго ўдзельнікі адзначылі, што такія мерапрыемствы спрыяюць удасканаленню педагагічных уменняў і навыкаў у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні ІВР на факультэтах і ва ўніверсітэце ў цэлым, а таксама дапамагаюць сістэматызаваць аптымальныя і прадуктыўныя формы ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: