-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Па слядах Ганса Гроса
12 снежня 2018 года студэнты 4-га курса юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у факультэцкім семінары «Па слядах Ганса Гроса», прысвечаным аналізу навукова-даследчых кампетэнцый студэнтаў па дысцыпліне «Крыміналістыка» і названым у гонар аднаго з заснавальнікаў гэтай навукі. Семінар прайшоў пад чулым кіраўніцтвам кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Храмава Сяргея Міхайлавіча, старшага выкладчыка, магістра юрыдычных навук Раманюк Алены Віктараўны, старшага выкладчыка Заранкі Ірыны Анатольеўны.
Для ўдзелу ў названым навуковым студэнцкім мерапрыемстве студэнты падзяліліся на 4 каманды: «Чарапашкі-ніндзя» (гр. 41), «Фемідкі» (гр. 42), «Віда Лока» і «• 3» (гр. 43). У ходзе семінара каманды спаборнічалі ў распрацоўцы макетаў наглядных дапаможнікаў па праблемах крыміналістыкі, вызначэнні тыпу папiлярных узораў на прадстаўленых дактакартах, групы халоднай зброі, агульных і прыватных прыкмет прадстаўленага ўзору почырку, а таксама вырашалі задачы на вылучэнне версій. Па выніках мерапрыемства як першае, так і другое месца былі справядліва падзелены паміж дзвюма камандамі, пры гэтым найбольшую колькасць балаў набралі «Віда Лока» і «• 3». Пасля заканчэння семінара студэнты выказалі свае прапановы па далейшым паляпшэнні названага мерапрыемства, сярод якіх асаблівае месца заняла прапанова «больш гаварыць, чым пісаць».
Факультэцкі семінар «Па слядах Ганса Гроса» – выдатная магчымасць для кожнага студэнта развіць такія навыкі, як праца ў камандзе, уменне выкладаць уласную пазіцыю, расследаваць злачынствы пры дапамозе нестандартнага мыслення і назіральнасці, а таксама замацаваць веды па дысцыпліне «Крыміналістыка» з дапамогай пераадолення ў навучальным працэсе разрыву паміж практычнай і тэарэтычнай адукацыяй, што, безумоўна, фарміруе прававую культуру кожнага актыўнага студэнта.
Аўтар: Кацярына Ходан
Фота: Алёна Міхальчук