-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Падары жыццё – стань донарам!
Даць іншым здаровую кроў могуць толькі тыя людзі,
якія надаюць належную ўвагу свайму здароўю
і не маюць залежнасцей!
28 мая 2015 года ва ўніверсітэце прайшоў трэці ў гэтым навучальным годзе Дзень донара, у якім прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Часовы пункт забору крыві быў устаноўлены з 08.00 да 13.00 у спартыўным комплексе ўніверсітэта (пункт аховы здароўя № 2).
Згодна з патрабаваннямі Дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві», донарам мог стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, асобы, зарэгістраваныя не менш за 6 месяцаў у Брэсце, Жабінцы, Маларыце, Камянцы і гэтых раёнах.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім работнікам і студэнтам (усяго – 23 чалавекі), якія не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у добраахвотніцкай акцыі: здалі сваю кроў у імя выратавання жыццяў. Асобная падзяка студэнтам-валанцёрам сацыяльна-педагагічнага факультэта Іне Царковіч і Ганне Кавалевіч за суправаджэнне гэтага дабравольніцкага мерапрыемства.
Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што дзяліцца крывёю карысна. Донары жывуць даўжэй і менш хварэюць, у тым ліку анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Донарства папярэджвае парушэнні стрававання, атэрасклероз, захворванні печані, падстраўнікавай залозы. Рэгулярная здача крыві (але не больш за 4 разы ў год) спрыяе падаўжэнню маладосці, так як стымулюе кроватварэнне і самаабнаўленне арганізма.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
педагог сацыяльны Наталля Анатольеўна Вайтуховіч,
аддзел арганізацыі аховы здароўя