-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Падары жыццё – стань донарам!
Даць іншым здаровую кроў могуць толькі тыя людзі,
якія надаюць належную ўвагу свайму здароўю
і не маюць залежнасцей!
15 верасня 2015 года ва ўніверсітэце прайшоў першы ў гэтым навучальным годзе Дзень донара, у якім традыцыйна прынялі актыўны ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Часовы пункт забору крыві быў арганізаваны з 08.15 да 13.30 у спартыўным комплексе ўніверсітэта (пункт аховы здароўя № 2).
Згодна з патрабаваннямі Дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві», донарам мог стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, асобы, зарэгістраваныя не менш за 6 месяцаў у Брэсце, Жабінцы, Маларыце, Камянцы і гэтых раёнах.
Донар не прафесія, не праца, не рамяство, але гэтыя людзі дораць іншым тое, што не выпрацаваць ніякімі тэхналогіямі і не замяніць нічым іншым – сваю кроў. Не выпадкова імя ім Донар, ад лацінскага «donare», што абазначае «дарыць». Часта такі падарунак зберагае іншаму чалавеку жыццё.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім работнікам і студэнтам (усяго – 39 чалавек), якія не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у добраахвотніцкай акцыі. Асобная падзяка студэнтам-валанцёрам сацыяльна-педагагічнага факультэта Іне Цярковіч і Ганне Кавалевіч за суправаджэнне гэтага мерапрыемства.
Дзень Донара – дата, якая нагадвае ўсёй планеце аб тым, што дабро працягвае перамагаць, а любую хваробу можна пераадолець.
Педагог сацыяльны АВР Наталля Анатольеўна Вайтуховіч,
аддзел арганізацыі аховы здароўя