Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з БДУ

6 снежня 2014 года адбылося сумеснае пасяджэнне рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Рэктары ўніверсітэтаў Абламейка Сяргей Уладзіміравіч і Сендзер Ганна Мікалаеўна расказалі прысутным пра асноўныя напрамкі і паказчыкі дзейнасці ўніверсітэтаў, вызначылі магчымыя шляхі супрацоўніцтва.

Члены рэктарата абмеркавалі на сустрэчы пытанні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, прадастаўлення адкрытага доступу да электронных бібліятэк універсітэтаў, перспектывы далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння дамовіліся аб'яднаць намаганні ва ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, навукова-педагагічных і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Падзяліцца: