-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Памятны велапрабег, прысвечаны 72-годдзю Вялікай Перамогі
5 мая 2017 года ў нашым універсітэце быў дадзены старт памятнаму велапрабегу, прысвечанаму Дню Перамогі. Гэтая велаакцыя стала для факультэта фізічнага выхавання традыцыйнай: ужо ў пяты раз дацэнт кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека А.М. Герасевіч, сакратар дэканата А.Г. Пархац і студэнты выпускнога курса адпраўляюцца ў своеасаблівае падарожжа да помнікаў на ўскраінах Брэста, што ўвекавечваць подзвіг берасцейцаў і воінаў-абаронцаў Брэста ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Перад пачаткам прабегу з пажаданнем на дарогу да яго ўдзельнікаў звярнуўся ветэран кафедры аздараўленчай і лячэбнай фізічнай культуры, дацэнт У.С. Бакавец. Да яго слоў з пажаданнямі паспяховага правядзення акцыі далучыўся дэкан факультэта фізічнага выхавання С.А. Суркоў.
Траса прабегу традыцыйна пралягае па месцах памяці, звязаных з расстрэлам і гібеллю ваеннапалонных і жыхароў Брэста ў ваколіцах горада. На кожным прыпынку маршруту студэнты і выкладчыкі правялі ўборку помнікаў і навакольнай тэрыторыі, усклалі вянкі і кветкі. Схіліўшы галовы, удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых у гады вайны салдат і мірных жыхароў.
Мы жывём у мірны час, ад нас далёкія жахі вайны, і ніхто з нас ні на хвіліну не можа сабе ўявіць, што гэта такое. Мы ведаем пра гераічныя ўчынкі нашых суайчыннікаў, вывучаючы гісторыю па кнігах і іншых крыніцах, слухаючы апавяданні ветэранаў вайны, якіх усё менш і менш побач з намі. Але мы ўсяго толькі ведаем, а ветэраны ў гэтай вайне ўдзельнічалі і тварылі Перамогу. Яны заслужылі нашу глыбокую павагу.
Моцнага здароўя вам, дарагія ветэраны!
Вечная памяць загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны!
Ганна Аляксюк,
студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання,
удзельніца велапрабегу