-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Памяць – аснова сумлення: У БрДУ прайшла сустрэча з намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці Даніілам Дзерабіным
Сустрэча намесніка пракурора Брэсцкай вобласці, старшага саветніка юстыцыі Данііла Дзерабіна са студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна прайшла 23 верасня ў канферэнц-зале ўніверсітэта. З аўдыторыяй госця пазнаёміла рэктар Ганна Сендзер.
Мэта мерапрыемства – праінфармаваць моладзь аб ходзе расследавання крымінальнай справы пра факты генацыду беларускага народа. Данііл Аляксандравіч расказаў, што цяпер актыўна вядзецца праца з архіўнымі дакументамі, якія дапамагаюць знайсці відавочцаў падзей. З іх дапамогай высвятляюцца абставіны карных аперацый і месцы масавых пахаванняў. Намеснік пракурора зачытаў успаміны сведкаў генацыду і вытрымкі з загадаў, якія служылі свайго роду “інструкцыяй” па знішчэнні населеных пунктаў з мірнымі жыхарамі.
Студэнты задалі пытанні, што маюць дачыненне да этапаў следчых дзеянняў пракуратуры, да пакарання за здзейсненыя злачынствы. Маладыя людзі цікавіліся таксама, у якой ступені дзяржавы-суседзі аказваюць падтрымку ў правядзенні расследавання.
У канцы сустрэчы Данііл Дзерабін заклікаў прысутных памятаць пра тое, што памяць – аснова сумлення, і прапанаваў далучыцца да высакароднай працы.
Ганна Сендзер падзякавала госцю за змястоўнае выступленне, за працу па захаванні гістарычнай памяці.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб