Пасвячэнне першакурснікаў у студэнты

Канцэрт, прымеркаваны пасвячэнню першакурснікаў у дружнае студэнцкае брацтва нашага ўніверсітэта, адбыўся 16 верасня 2014 года ў Цэнтры моладзевай творчасці.

Згодна з традыцыяй мерапрыемства пачалося са слоў-пажаданняў рэктара Г.М.Сендзер.

Канцэртная праграма, падрыхтаваная студэнцкім клубам і студэнтамі старшых курсаў, стала сапраўдным калейдаскопам талентаў. Вакальныя нумары пабілі разнастайнасцю: сольныя выкананні, дуэты, трыа, а таксама сапраўдны бойз-бэнд.

Сапраўды ўсіх захапілі іскрамётнасць танцаў, пластыка і грацыя дзяўчат з танцавальнай студыі “OneWay” – удзельніц многіх рэспубліканскіх конкурсаў.

Маляўнічая прэзентацыя прадэманстравала ўсе аспекты ўніверсітэцкага жыцця: вучэбная дзейнасць, навуковая праца, студэнцкі вольны час, спартыўныя спаборніцтвы і інш.

Зарадзіла залу пазітывам адна з універсітэцкіх каманд КВЗ, якая іранічна і з гумарам паказала сваю версію “таінства” здачы экзаменаў.

Завяршальным акордам канцэрта стала ўрачыстая хвіліна, калі, узяўшыся за рукі, уся зала прамаўляла святую для кожнага першакурсніка клятву студэнта.

Такім чынам, пасвячэнне першакурснікаў у сапраўдных студэнтаў здзейснiлася, а наперадзе ў іх хрышчэнне сесіяй і поўнае падзей, поспехаў і перамог бурнае студэнцкае жыццё.

Андрэй Бірук,
юрыдычны факультэт

Падзяліцца: