-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Павер у сябе – у БрДУ выбралі студэнта года
22 красавіка прайшоў XXI агульнаўніверсітэцкі конкурс “Павер у сябе” на званне “Студэнт года”. За перамогу змагаліся дзесяць удзельнікаў – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Разнапланавая конкурсная праграма ўключала сем цяжкіх, але цікавых іспытаў.
Старт конкурсу дала рэктар універсітэта Ганна Сендзер. Ганна Мікалаеўна выказала ўпэўненасць у тым, што на сцэне стаяць разумныя, таленавітыя, творчыя людзі, якія маюць пачуццё ўласнай годнасці і актыўную грамадзянскую пазіцыю, умеюць радавацца дасягненням адзін аднаго. Рэктар пажадала прэтэндэнтам на званне “Студэнт года” здаровага імкнення да перамогі і поспехаў і адзначыла, што бурнае прывітанне іх гледачамі ў чарговы раз пацвердзіла тое, што ў нас вялікая і дружная ўніверсітэцкая сям’я.
Першай прыступкай на шляху да ганаровага звання сталі тры вынасныя этапы. Конкурс практыкаарыентаваных ідэй-праектаў у гэтым годзе быў прысвечаны Году народнага адзінства, бо ў гасціннай Беларусі жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур, а ў нашым універсітэце вучацца маладыя людзі з розных краін. Усе яны адчуваюць падтрымку беларускіх студэнтаў. Удзельнікі конкурсу “Павер у сябе” прысвяцілі свае праекты алімпійскаму руху, валанцёрству, міжкультурнаму дыялогу, ГІС-тэхналогіям і інш.
Іміджавыя міні-фільмы на тэму “Я – студэнт БрДУ!” былі падрыхтаваны студэнтамі ў рамках конкурсу відэаролікаў. Адзінагалосна лепшай прызнана сучасная, дынамічная праца Аляксандры Мышленік (гістарычны факультэт).
Вынасны інтэлектуальны іспыт “Studiosus sapiens” – “Студэнт разумны” – быў накіраваны на выяўленне шырыні кругагляду канкурсантаў. За 30 хвілін удзельнікі выканалі тэставыя заданні, якія складаліся з 29 пытанняў.
Другая прыступка на шляху да перамогі – гэта выступленне на сцэне. Традыцыйна спачатку ўсе ўдзельнікі расказалі пра сябе. У гэтым годзе конкурс называўся “Азбука майго жыцця”. Студэнты паказалі, што яны з’яўляюцца актыўнымі, рознабакова развітымі асобамі, якія маюць пэўныя поспехі і дасягненні, пазнаёмілі членаў журы і гледачоў са сваімі жыццёвымі прынцыпамі, поглядамі і перакананнямі.
У конкурсе аратарскага майстэрства “Мая прафесія – маё прызванне” студэнты расказалі пра перавагі і перспектывы выбраных прафесій. Падчас іспытаў ўсе ўдзельнікі выявілі навыкі працы з аўдыторыяй, здольнасць трымацца на сцэне і быць пераканальнымі.
Адным з самых цікавых этапаў стала рыторыка хуткага рэагавання “Мая вам парада”. З дапамогай жараб’ёўкі канкурсанты выбіралі аб’екты, якім неабходна было даць тры парады. Так, студэнты сталі дарадцамі для мамы, выкладчыкаў, заканадаўцаў моды і інш. Падчас заключнага этапу ўсе канкурсанты закружыліся ў танцавальным віхоры.
Інтрыга перастала існаваць пасля канцэртнай праграмы, калі журы, у склад якога ўвайшлі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы ўсіх факультэтаў і пераможца конкурсу “Павер у сябе – 2018” Кацярына Ільютчык, агучылі вынікі.
Начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Кошык падзякавала ўсім удзельнікам за вартае выступленне, а гледачам – за цеплыню, з якой яны сустракалі і падтрымлівалі прэтэндэнтаў на перамогу.
Званне “Студэнт года” заваяваў студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Аляксей Анішчук. Ён жа стаў пераможцам у намінацыі “Адкрыццё года”. Астатнія намінацыі размеркаваліся наступным чынам:
“Варты пераемнік” – Ангеліна Кіслошчанкава (геаграфічны факультэт);
“Лепшы іміджмейкер універсітэта” – Серафім Бернацкі (філалагічны факультэт);
“Лепшы студэнцкі ідэя-праект” – Іліяна Дочава (сацыяльна-педагагічны факультэт);
“За волю да перамогі” – Андрэй Калядзіч (факультэт фізічнага выхавання);
“За глыбіню думак” – Марыя Адамчук (біялагічны факультэт);
“За цэльнасць вобразу” – Антон Глінскі (юрыдычны факультэт);
“Мэтанакіраваная асоба” – Маргарыта Алешка (псіхолага-педагагічны факультэт);
“Прафесіянал у сваёй справе” – Кацярына Андрэева (факультэт замежных моў);
“Шматгранная асоба” – Аляксандра Мышленік (гістарычны факультэт).
Канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад рэктарата ўніверсітэта, прафсаюзнага камітэта студэнтаў і ПА ГА “БРСМ” з правамі РК “БрДУ імя А.С. Пушкіна”.
Усе ўдзельнікі конкурсу ўпісалі ў яго свае імёны. Студэнты выказваюць падзяку кіраўніцтву факультэтаў і ўніверсітэта за магчымасць праявіць свае здольнасці, а групам падтрымкі – за дапамогу ў падрыхтоўцы да мерапрыемства.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб