-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Педагог – навучэнец пачатковых класаў: грані ўзаемадзеяння
Арганізацыя працэсу ўзаемадзеяння педагога з навучэнцамі пачатковых класаў стала прадметам дыскусіі на гарадскім навукова-метадычным семінары «Узаемадзеянне “педагог – навучэнец” у адукацыйным працэсе пачатковай школы», што прайшоў 30 кастрычніка 2019 года на псіхолага-педагагічным факультэце. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, настаўнікі пачатковых класаў школ г. Брэста і Брэсцкага раёна, студэнты IV курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
Адкрываючы семінар, Т. С. Аніскевіч адзначыла, што пабудова эфектыўнага педагагічнага працэсу цесна звязана з арганізацыяй узаемадзеяння яго ўдзельнікаў, якая ў працэсе ўдасканальвання спрыяе не толькі станаўленню асобы навучэнца, але і творчаму росту педагога.
Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа в. Вістычы Брэсцкага раёна» Ю. С. Шчарбакова гаварыла аб узаемадзеянні настаўніка з вучнямі ў галіне забеспячэння бяспекі адукацыйнай прасторы. Найбольш эфектыўнымі метадамі навучання малодшых школьнікаў асновам бяспечнай жыццядзейнасці, на думку Ю. С. Шчарбаковай, з’яўляюцца дыскусіі, гульні (сітуацыйныя і ролевыя), гутаркі і інш.
Студэнтка групы 41, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Брэста» К. А. Кіпень спынілася на такіх важных кампанентах педагагічнага ўзаемадзеяння, як уздзеянне настаўніка і зваротная рэакцыя выхаванца, што вызначаюцца тыпамі педагагічных зносін, сярод якіх вылучаюцца дэмакратычны, аўтарытарны, ліберальны.
Настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» Ю. В. Асіюк падзялілася сакрэтамі ўзаемадзеяння настаўніка з вучнямі пачатковых класаў у працэсе выкарыстання гульнявых тэхналогій на ўроках і ў пазакласнай працы.
Выступленне М. І. Кавярэц, студэнткі групы 41, настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Брэста», было прысвечана праблеме ўзаемадзеяння ў працэсе даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў па прадмеце «Чалавек і свет».
Метадычныя аспекты пабудовы канструктыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння былі асветлены ў выступленнях К. М. Пархач (ДУА «Сярэдняя школа № 30 імя Д. Б. Гвішыяні г. Брэста»), М. І. Заграбельнай (ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Брэста»), Т. С. Труцько (УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна») і інш.
Пры падвядзенні вынікаў семінара яго ўдзельнікі адзначылі актуальнасць заяўленай тэмы, наяўнасць практычнай інфармацыі.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання