-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першы абласны фестываль педагагічных класаў
Фінал абласнога фестывалю педагагічных класаў адбыўся 21 мая на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Першы фестываль арганізаваны з мэтай павышэння матывацыі вучняў школ да паступлення на педагагічныя спецыяльнасці, развіцця супрацоўніцтва ў трыядзе ”школа – Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі – БрДУ імя А.С. Пушкіна”.
Прадстаўнікоў 29 каманд – навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій г. Брэста і ўсіх раёнаў вобласці – віталі рэктар універсітэта Ганна Сендзер, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Жук і рэктар Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Анатоль Машчук.
Педагагічнае свята пачалося з кірмашу спецыяльнасцей вядучай установы вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці. Далей 6 лепшых каманд (па выніках адборачнага тура) спаборнічалі ў трох конкурсных выпрабаваннях: вырашэнне праблемнай педагагічнай сітуацыі, выступленне на тэму “Сучасны настаўнік: прафесія ці прызванне?” і тэсціраванне з мэтай праверкі ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў педагагічную прафесію”.
Пераможцам першага абласнога фестывалю педагагічных класаў стала каманда “Мара” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ляхавічы”.
ІІ месца падзялілі каманды “Настаўніцкая” ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” і каманда “Дэбют” ДУА “Імянінская сярэдняя школа”.
ІІІ месца занялі каманды “Іскра” ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В.І. Хована”; “2х2” ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Брэста” і “Сухамлінскі-стайл” ДУА “Малоткавіцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна.
Пасля падвядзення вынікаў студэнты-валанцёры ўніверсітэта правялі для ўдзельнікаў спаборніцтваў экскурсію па садзе бесперапыннага цвіцення БрДУ імя А.С. Пушкіна.