-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Першы этап UNIVERSITY RINGO OPEN 2014/15
Студэнцкія канікулы імкліва праляцелі, і новы навучальны год ужо дыктуе свае абавязковыя алгарытмы. На факультэце фізічнага выхавання лекцыйныя і семінарскія заняткі перамяжоўваюцца не толькі з трэніроўкамі, але і са стартаваўшымі спаборніцтвамі. Так, студэнты, якія спецыялізуюцца ў футболе, ужо правялі першы пераможны матч ХХIV чэмпіянату горада Брэста па міні-футболе. А рынгісты ў сваю чаргу адзначыліся гульнямі Першага этапу Адкрытага чэмпіянату Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», які праходзіць пад назвай UNIVERSITY RINGO OPEN 2014/15.
Турнір арганізаваны кафедрай спартыўных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання (загадчык кафедры дацэнт К.І.Белы, галоўны суддзя спаборніцтваў – арбітр міжнароднай катэгорыі па рынга дацэнт У.П.Люкевіч). У спаборніцтвах прымаюць удзел студэнты нашага ўніверсітэта, якія прадстаўляюць факультэт фізічнага выхавання; для іх рынга з'яўляецца спецыялізацыяй.
Спаборніцтвы праходзяць у некалькі этапаў і фінішуюць да мая наступнага года. Кожны з удзельнікаў па выніках матчаў будзе набіраць рэйтынгавыя балы, па суме якіх і вызначыцца чэмпіён. Лепшыя рынгісты маюць шанцы для ўдзелу ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі. Дарэчы, вопыт падобнага ўдзелу нашы студэнты ўжо мелі. Два гады запар яны прадстаўлялі нашу ВНУ і рэгіён у нацыянальным чэмпіянаце, а Іван Шулькевіч, які ў двух папярэдніх сезонах быў наймацнейшым у катэгорыі мужчын, да гэтага часу ўваходзіць у спіс лепшых рынгістаў краіны.
Дарэчы, Іван Шулькевіч, які пасля заканчэння ўніверсітэта працуе цяпер у радах мытнай службы Рэспублікі Беларусь, па выніках спецыялізацыі атрымаў імянны сертыфікат ад Беларускай федэрацыі рынга з правам выкладання гэтай дысцыпліны. Такія ж сертыфікаты атрымалі нашы выпускніцы Юлія Панасюк і Аліна Шчарбук. Па выніках гэтага навучальнага года на падобныя сертыфікаты прэтэндуюць студэнты 4-га курса Віталь Іванюк і Міхаіл Кепцюха.
Што да матчаў Першага этапу UNIVERSITY RINGO OPEN 2014/15, то яны прайшлі ў выключна напружанай барацьбе. У фінальным матчы, што стаў сапраўднай сенсацыяй турніру, сустрэліся Аляксандр Гардзяюк і Ілля Кандратовіч. У выніку перамогу святкаваў Аляксандр Гардзяюк, які выйграў з лікам 11: 5.
Пяцёрка лідараў у Агульнай класіфікацыі пасля правядзення Першага этапу UNIVERSITY RINGO OPEN 2014/15 выглядае наступным чынам:
- Аляксандр Гардзяюк – 10 балаў
- Ілля Кандратовіч – 9 балаў
- Ілля Ліштван – 8 балаў
- Аляксандр Мінкевіч – 7 балаў
- Павел Цімашук – 6 балаў.
Другі этап UNIVERSITY RINGO OPEN 2014/15 запланаваны на канец кастрычніка гэтага года.
Міхаіл Кепцюха,
студэнт 4-га курса факультэта фізічнага выхавання,
капітан зборнай універсітэта па рынга