Першынства па настольным тэнісе сярод выкладчыкаў

22-23 лістапада 2016 года ў рамках «Тыдня спорту і здароўя» кафедрай спартыўных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» сумесна з прафкамам работнікаў было праведзена першынства ўніверсітэта па настольным тэнісе сярод выкладчыкаў у асабістым разрадзе.

Спаборніцтвы сабралі тэнісістаў-аматараў розных узроставых груп. На працягу двух дзён у фае 2-га паверха спартыўнага комплексу адначасова на трох сталах кіпелі спартыўныя баталіі, што выявілі наймацнейшых у гэтым відзе спорту. У напружанай барацьбе вызначыліся пераможцы ў асабістым разрадзе сярод мужчын і жанчын.

Сярод мужчын наймацнейшымі сталі:

1 месца – Заіка Віктар Міхайлавіч – старшы выкладчык кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту;

2 месца – Пятровіч Уладзіслаў Аляксандравіч – выкладчык кафедры англійскай філалогіі;

3 месца – Смаль Вячаслаў Мікалаевіч – дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі.

Сярод жанчын прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месцаСамайлюк Таццяна Анатольеўна – старшы выкладчык, намеснік дэкана па спартыўна-масавай працы на гістарычным факультэце;

2 месцаСулейманава Марына Іосіфаўна – выкладчык, намеснік дэкана па спартыўна-масавай працы на факультэце замежных моў;

3 месца – Куц Аляксандра Аляксандраўна – выкладчык кафедры англійскай філалогіі.

Пераможцы і прызёры першынства былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі, падрыхтаванымі першаснай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Спадзяёмся, такое спаборніцтва стане традыцыйным для нашага ўніверсітэта і ў далейшым будзе збіраць разам усё большую колькасць аматараў настольнага тэніса, якія працуюць у нашай Альма Матар.

Клос А.М., старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін

Падзяліцца: