-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першынства ўніверсітэта па эстафетным бегу
1 сакавіка ў лёгкаатлетычным манежы БрДУ імя А.С. Пушкіна адбыліся ўніверсітэцкія спаборніцтвы па эстафетным бегу 4×200 м, прысвечаныя перамозе беларускай каманды на эстафетнай дыстанцыі жаночага біятлона ў алімпійскім Пхенчхане.
Гэтыя спаборніцтвы традыцыйна закрываюць зімовы сезон нашых лёгкаатлетаў. Галоўная мэта гэтага старту – падрыхтоўка спартсменаў да фінальных спаборніцтваў Рэспубліканскай Універсіяды–2018 па кросе і па лёгкай атлетыцы.
Асноўныя правілы эстафеты заключаюцца ў правільнай перадачы палачкі з этапу на этап і ў тым, што нельга перашкаджаць сапернікам праходзіць дыстанцыю. Перадача павінна ажыццяўляцца ў межах спецыяльнага калідора. Спартсменам нельга карыстацца ніякім клейкім саставам ці пальчаткамі для ўтрымання палачкі. У спрынтарскіх эстафетах зладжаная перадача палачкі іграе ключавую ролю і адпрацоўваецца доўгімі трэніроўкамі.
Спаборніцтвы праводзіліся кафедрай лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту (галоўны суддзя спаборніцтваў – прафесар кафедры Ярашэвіч Віктар Рыгоравіч, галоўны сакратар – выкладчык кафедры Гагалюк Фёдар Канстанцінавіч).
Пераможцам спаборніцтваў сярод юнакоў стала каманда 3-га курса факультэта фізічнага выхавання, гэты ж курс першынстваваў і сярод жаночых каманд. Каманды-пераможцы атрымалі прызы і дыпломы ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба