Першынства ўніверсітэта па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд

З 21 па 28 лютага ў зале № 1 спартыўнага комплексу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна праходзілі гульні першынства ўніверсітэта па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.

Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўлялі спартыўны клуб і кафедра фізічнай культуры. Непасрэднае правядзенне гульняў ускладалася на галоўную судзейскую калегію. Яе ўзначалілі галоўны суддзя, намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце псіхолага-педагагічнага факультэта Шмолік Сяргей Пятровіч і галоўны сакратар, выкладчык кафедры фізічнай культуры Ягляк Віктар Іванавіч.

У турніры прынялі ўдзел зборныя каманды 8 факультэтаў. У склад кожнай каманды ўваходзілі 12 прадстаўнікоў моцнага полу. Спаборніцтвы праводзіліся па групавой сістэме згодна з Правіламі ФІФА па міні-футболе 2018 г. За восем дзён напружанай барацьбы судзейскі корпус абслужыў 18 надзвычай цікавых гульняў.

Але ўсё калі-небудзь канчаецца, і 28 лютага на фоне музея алімпійскай славы прайшла цырымонія закрыцця першынства. Узнагароджанне прызёраў праводзіў дэкан факультэта фізічнага выхавання Сяргей Аляксандравіч Суркоў.

Тройка прызёраў выглядала так:

  • І месцафакультэт фізічнага выхавання,
  • II месцафізіка-матэматычны факультэт,
  • III месцагістарычны факультэт.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і салодкімі прызамі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў.

Да новых сустрэч, сябры!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца: