-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Першынства ўніверсітэта па плаванні
У пачатку красавіка ў басейне спартыўнага комплексу прайшло першынства ўніверсітэта па плаванні. У першынстве прынялі ўдзел каманды факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, а самі спаборніцтвы праходзілі ў рамках круглагадовай Спартакіяды ўніверсітэта.
У спаборніцтвах сярод дзяўчат у асабістым першынстве першае месца заваявала прадстаўніца геаграфічнага факультэта Кузава Марыя, другое і трэцяе – прадстаўніцы факультэта фізічнага выхавання Беразяўка Ірына і Лямачка Алёна.
У камандным першынстве першымі былі студэнткі факультэта фізічнага выхавання, другімі сталі прадстаўніцы геаграфічнага факультэта, трэцімі – плыўчыхі факультэта замежных моў.
Сярод юнакоў у напружанай барацьбе, у якой усё вырашалася на самым фінішы заплыву, першым стаў Гарковіч Дзмітрый (фізіка-матэматычны факультэт), другое месца ў Каралькова Андрэя (геаграфічны факультэт), трэцяе – у Крывічава Артура (юрыдычны факультэт).
У камандным першынстве выніковае першае месца заваявалі юнакі юрыдычнага факультэта, другое месца ў прадстаўнікоў факультэта фізічнага выхавання, трэцімі сталі юнакі геаграфічнага факультэта.
Усе пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве – як у дзяўчат, так і ў юнакоў, – былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі прафкамам студэнтаў універсітэта. Каманды-пераможцы сярод дзяўчат і юнакоў ўзнагароджаны прызамі, што падрыхтавала п/а ГА «БРСМ» БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту