Першынства ўніверсітэта па валейболе сярод жаночых каманд

18–28 лютага 2019 года на базе ўстановы адукацыі «БрДУ імя А. С. Пушкіна» праходзіла першынства ўніверсітэта па валейболе сярод жаночых каманд у рамках I этапу Рэспубліканскай спартакіяды Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтвах узялі ўдзел 10 зборных каманд факультэтаў універсітэта.

У напружанай барацьбе месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • І месца – гістарычны факультэт;
  • II месца – сацыяльна-педагагічны факультэт;
  • III месца – геаграфічны факультэт;
  • IV месца – факультэт замежных моў;
  • V месца – факультэт фізічнага выхавання;
  • VІ месца – фізіка-матэматычны факультэт;
  • VII месца – філалагічны факультэт;
  • VIII месца – псіхолага-педагагічны факультэт;
  • IX месца – біялагічны факультэт;
  • X месца – юрыдычны факультэт.

Спартыўны клуб, кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: