Першынство фізіка-матэматычнага факультэта па праграмаванні

10 кастрычніка 2016 года на фізіка-матэматычным факультэце прайшло чарговае першынства па праграмаванні на прызы Брэсцкага філіяла ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз» сярод студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Гэтае спаборніцтва з’яўляецца камандным і праходзіць кожны год па міжнародных правілах ACM. Па выніках правядзення спаборніцтваў прызёрамі сталі наступныя каманды: 1 месца: каманда 'Poliglot' (Пацёмкін Антон (ПМ-41), Паўлючук Максім (ПМ-51), Карповіч Аляксандр (ПМ-41)) (3 задачы); 2 месца: каманда 'Colors' (Курыжка Ю.М., Сахарчук І.М., Бурый А.В. (ФІ-11)) (1 задача); 3 месца: каманда 'Hemra' (Джумаеў Х.А., Некрашэвіч А.Г., Хоміч А.А. (ПМ-21)) (1 задача).

Пераможцы і прызёры атрымалі каштоўныя прызы ад Брэсцкага філіяла ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз».

Л.І. Капіца,
старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі

Падзяліцца: