Першыя адкрытыя спаборніцтвы БрДУ імя А.С.Пушкіна па вяслярным слаламе

13–14 верасня 2014 года на рацэ Лясная прайшлі першыя адкрытыя спаборніцтвы БрДУ імя А.С.Пушкіна па вяслярным слаламе. Вяслярны слалам з'яўляецца вельмі дынамічным і відовішчным відам спорту. Гэта дысцыпліна веславання на байдарках і каноэ, пераадоленне на хуткасць размечанай варотамі дыстанцыі: участка парожыстай ракі ці штучнай трасы (хуткасць струменя вады павінна быць не меншай за 2 м/с). З 1992 года вяслярны слалам уключаны ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў.

Правілы спаборніцтваў па вяслярным слаламе практычна супадаюць з правіламі спаборніцтваў па тэхніцы воднага турызму, што дае спартыўнаму клубу ўніверсітэта ўнікальную магчымасць развіваць гэты від спорту на базе турысцкага клуба «Бярэсце».

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 45 чалавек. Вынікі двухдзённай барацьбы падводзіліся па 4 групах:

у групе «Школьнікі» перамагла каманда СШ №28;

у групе «Студэнты» пераможцамі сталі студэнт 5-га курса юрыдычнага факультэта Максім Валасюк і студэнтка 5-га курса геаграфічнага факультэта Ірына Чаркасава;

у групе «Працаўнікі ўніверсітэта» перамагла лабарант кафедры батанікі і экалогіі Рыма Сяргееўна Юрага;

у групе «Прадпрыемствы і арганізацыі горада» перамогу атрымалі прадстаўнікі фірмы «Санта Брэмар».

Спартыўны клуб

Падзяліцца: