Плыўцы ўніверсітэта ўдала выступілі на Чэмпіянаце Беларусі

13–17 мая 2014 года ў брэсцкім Палацы водных відаў спорту прайшоў адкрыты Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні памяці заслужанага трэнера А.А.Каваленкі. У спаборніцтвах узялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны: Аляксандра Герасіменя, Юлія Хітрая, Яўген Цуркін, які ўстанавіў нядаўна новы нацыянальны рэкорд, і іншыя члены нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

На чэмпіянат таксама прыехалі спартсмены з 8 дзяржаў: Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны. Шырокае прадстаўніцтва замежных дэлегацый тлумачыцца тым, што адкрыты Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па плаванні памяці заслужанага трэнера А.А.Каваленкі з’яўляўся адборачным для ўдзелу ў шэрагу буйных еўрапейскіх і сусветных спаборніцтваў.

У складзе зборнай каманды Брэсцкай вобласці ў чэмпіянаце прымалі ўдзел студэнты нашага ўніверсітэта Анастасія Гарковіч, Анастасія Краўчук, Вольга Равенка, Уладзімір Казачонак, Аляксандр Гулецкі, Уладзімір Сяргееў, Антон Раманюк (усе – факультэт фізічнага выхавання) і Марыя Кузава (геаграфічны факультэт). Нагадаем, што зусім нядаўна нашы спартсмены паспяхова выступілі на Спартакіядзе Садружнасці Беларусі і Расіі. Вось і на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь, дзе за медалі змагалася больш за 200 спартсменаў розных краін, нашы студэнты не засталіся ў цені.

Марыя Кузава і Анастасія Краўчук сталі бронзавымі прызёрамі ў складзе эстафеты 4х100 вольны стыль (в/с);

Анастасія Гарковіч стала другой на дыстанцыях 400 і 200 комплекснае плаванне, 400 в/с;

Анастасія Краўчук заваявала срэбра на 800 в/с;

Аляксандр Гулецкі і Уладзімір Казачонак занялі другое месца па выніках эстафетнага плавання 4х200 в/с;

Уладзімір Сяргееў заваяваў срэбра на эстафеце 4х200 в/с і срэбра на 1500 в/с;

Анастасія Краўчук стала чэмпіёнкай на дыстанцыях 400 в/с, 200 в/с і ў складзе камбінаванай эстафеты 4х100.

Віншуем з паспяховым выступленнем! МАЛАЙЦЫ!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Фота з сайта www.brest-dvvs.by

Падзяліцца: