«Полымя Перамогі»

З 21 па 22 чэрвеня 2016 года наш універсітэт стаў пляцоўкай для правядзення сумеснай міжнароднай акцыі прафсаюзнага камiтэта студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і прафсаюзнага камітэта студэнтаў і аспірантаў Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя). Гэта ўжо пяты сумесны праект універсітэтаў.

У гэтым годзе міжуніверсітэцкі форум праводзіўся з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, развіцця прафсаюзнага руху і студэнцкага самакіравання. У рамках праграмы сумеснай акцыі адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам БрДУ імя А.С. Пушкіна і Брэсцкага абкама галіновага прафсаюза. Насычаная экскурсійная праграма ўключала наведванне аб’ектаў універсітэта, а таксама Музея гісторыі г. Брэста і Мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».

У ноч з 21 на 22 чэрвеня дэлегацыя ТулДУ разам са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме «Свечка Памяці», прысвечаным 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўбачыла рэканструкцыю падзей абароны Брэсцкай крэпасці «Уварванне» на Кобрынскім умацаванні.

Сустрэча прафсаюзных актывістаў з Тулы з прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўніверсітэта, кандыдатам педагагічных навук Т.В. Сакаловай была пабудавана ў форме дыялогу. Студэнты расказалі пра міжнародны праект «Полымя Перамогі», а Таццяна Васільеўна падзялілася інфармацыяй аб дасягненнях у працы моладзевых арганізацый універсітэта.

На сустрэчы з дэлегацыяй з чатырох студэнтаў-актывістаў Тульскага ўніверсітэта ў абласным камітэце прафсаюза выступілі старшыня абкама В.А. Харытановіч і намеснік старшыні А.А. Драпей. Яны расказалі аб развіцці прафсаюзнага руху на Брэстчыне, сістэме калектыўна-дагаворных адносін у рэгіёне і моладзевай палітыцы ў галіновым прафсаюзе.

У завяршэнне ўсіх мерапрыемстваў акцыі яе ўдзельнікі выказалі агульную надзею на далейшую рэалізацыю сумесных праектаў студэнтаў з Беларусі і Расіі.

За дапамогу ў арганізацыі і правядзенні міжнароднага форуму рэктару БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктару педагагічных навук, прафесару Г.М. Сендзер была аб’яўлена пісьмовая падзяка рэктара Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта М.В. Гразева.

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: