Поспехі нашых плыўцоў на Рэспубліканскай Універсіядзе

20-23 мая ў Пінску прайшлі спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды па плаванні. Наймацнейшыя студэнты-плыўцы з 27 ВНУ Рэспублікі Беларусь сабраліся для таго, каб выявіць наймацнейшых. У складзе каманды БрДУ імя А.С. Пушкіна выступалі: Гарковіч Анастасія, Сяргееў Уладзімір, Гулецкі Аляксандр, Мурын Ілья, Лемке Юлія, Краўчук Анастасія, Равенка Вольга, Гусева Аліна, Мельнічук Андрэй (усе – факультэт фізічнага выхавання) і Кузава Марыя (геаграфічны факультэт).

З першага дня Універсіяды сярод наймацнейшых каманд разгарнулася напружаная барацьба за перамогу ў гэтым прэстыжным спаборніцтве. Спартсмены нашай каманды прыклалі максімум намаганняў для агульнага поспеху і заваявалі другое месца.

Асабліва адзначым выступленне Гарковіч Анастасіі (пяць залатых медалёў і срэбра), Лемке Юліі (двухразовая пераможца і два сярэбраныя медалі) і Сяргеева Уладзіміра (два залатыя медалі і срэбра)

Таксама на п’едэстал гонару падымаліся Гулецкі Аляксандр, Кузава Марыя, Краўчук Анастасія, Мельнічук Андрэй і Мурын Ілья.

Віншуем! Малайцы!

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: