-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Пра студэнцкае жыццё з першых вуснаў
Сённяшнія старшакласнікі пачынаюць задумвацца аб будучай прафесіі задоўга да паступлення. Для тых, хто ўжо ў наступным годзе зменіць школьную лаўку на студэнцкую, выкладчыкі кафедры замежных моў арганізавалі 19 лістапада навуковую канферэнцыю студэнтаў, навучэнцаў ліцэяў і гімназій «БрДУ імя А.С. Пушкіна ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь». Па ініцыятыве загадчыка кафедры замежных моў Ларысы Міхайлаўны Максімук, старшых выкладчыкаў Ліліі Яўгенаўны Леванюк і Людмілы Міхайлаўны Калілец і выкладчыка Аксаны Мікалаеўны Каваленка госці мерапрыемства былі запрошаны на суразмову аб выбары будучай прафесіі ў канферэнц-залу Зімовага саду. Гутарка не абмяжоўвалася агульным аповедам пра гісторыю і структуру ўніверсітэта, бо большасць удзельнікаў канферэнцыі ўжо прынялі рашэнне пра паступленне ў нашу ВНУ. Хутчэй гэтую сустрэчу можна назваць першым знаёмствам з будучай альма-матар.
У межах канферэнцыі будучыя абітурыенты выступілі з прэзентацыямі і дакладамі аб сваіх навучальных установах, якія сталі для іх першай прыступкай на шляху да атрымання вышэйшай адукацыі. Навучэнцы ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна расказалі пра існуючыя ў іх дзяленні на факультэты і традыцыі насіць рознакаляровыя гальштукі як знак прыналежнасці да таго ці іншага профілю ў навучанні. Прадстаўнікі гімназіі № 4 адзначылі творчыя дасягненні і важнасць шэфскага супрацоўніцтва з нашым універсітэтам. Вучні СШ № 1, што адкрылася ўсяго год таму, падзяліліся тым, як першае пакаленне школьнікаў закладвае традыцыі адной з самых маладых сярэдніх школ Брэста. А навучэнка Брэсцкага ліцэя лёгкай прамысловасці расказала пра свой выбар прафесійнага навучання і далейшыя планы на паступленне ў БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Асаблівую цікавасць у гасцей канферэнцыі выклікалі даклады студэнтаў нашага ўніверсітэта. Студэнты прадставілі свае факультэты і расказалі пра перавагі вучобы ў БрДУ: пра ўнікальныя магчымасці абмену па праграме Erasmus Mundus, у якой бяруць удзел толькі тры беларускія ВНУ, пра захапляльную працу ў майстэрнях на творчых спецыяльнасцях, пра насычанае падзеямі студэнцкае жыццё. Лекцыі, практычныя заняткі, новыя вучэбныя дысцыпліны – для школьнікаў усё гэта ў навінку, таму студэнты дэталёва апісалі для іх распарадак жыцця ў рытме «ад сесіі да сесіі».
У межах канферэнцыі адбылася сустрэча будучых абітурыентаў з адказным сакратаром прыёмнай камісіі Аленай Аляксееўнай Бурык. У сваім выступленні яна заклікала адмовіцца ад стэрэатыпа, што склаўся ў берасцейцаў, быццам у БрДУ імя А.С. Пушкіна рыхтуюць толькі педагогаў. У сучасным БрДУ палова спецыяльнасцей не адносіцца да педагагічнага профілю, і ў той жа час адной з пераваг навучання тут выступае магчымасць атрымаць двайную кваліфікацыю, што ўключае ў сябе ў тым ліку і педагагічную дзейнасць. Атрымаць падрабязную інфармацыю аб факультэтах і ўмовах паступлення ў БрДУ імя А.С. Пушкіна ўсе жадаючыя змогуць на Дні адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 21 лістапада ў 14.00 у галоўным корпусе ўніверсітэта.
Вольга Лебедзева