-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прафарыентацыйная гасцёўня
24 лютага 2015 года Цэнтр «Прафарыенцір» арганізаваў на сацыяльна-педагагічным факультэце прафарыентацыйную гасцёўню «Сучасны свет прафесій. Прафесіі будучыні», у якой прынялі ўдзел старшакласнікі школ горада Брэста. Мерапрыемства было арганізавана ў адкрытым фармаце, дзе вучні СШ №№ 32, 8, 20, 18 змаглі пагутарыць са спецыялістамі, даведацца пра асаблівасці сучасных прафесій і прафесій будучыні, перспектывы працаўладкавання.
У арганізацыі прафарыентацыйнай гасцёўні ўдзельнічалі студэнты валанцёры-прафарыентолагі атрада «Перспектыва» Ярмалюк Лера, Вярэніч Аліна (геаграфічны факультэт), Якаўчук Аляксандра (сацыяльна-педагагічны факультэт), Гаўрыленка Кірыл (гістарычны факультэт).
Падчас сустрэчы ў навучэнцаў была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца са спецыялістамі гуманітарнага профілю: спецыялістам па турызме Мярчук Таццянай, журналістам Мароз Яўгеніяй, гісторыкам Лютыч Кацярынай, спецыялістам па сацыяльнай працы Шкара Валянцінай, а таксама псіхолагам Сальнікавым Юрыем.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і спрыяла актуалізацыі ў школьнікаў пастаяннай самаадукацыі, узаемаабмену ведамі прафарыентацыйнай накіраванасці, а таксама забяспечвала псіхалагічную і прафесіязнаўчую падтрымку, прафарыентацыйную кампетэнтнасць вучняў. Школьнікі засталіся задаволеныя удзелам у прафарыентацыйнай гасцёўні і выказалі надзею на тое, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.
Цэнтр «Прафарыенцір»