Прафарыентацыйная сустрэча

Прафарыентацыйная сустрэча прарэктара па выхаваўчай працы Таццяны Сакаловай з навучэнцамі выпускных груп Пінскага каледжа прайшла 15 сакавіка. Таццяна Васільеўна расказала выпускнікам пра важнасць вышэйшай адукацыі ў сучасным свеце і заўважыла, што ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, які з’яўляецца вядучым адукацыйным цэнтрам Брэстчыны, створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай, творчай і спартыўнай дзейнасці.

Таццяна Сакалова пагутарыла з актывам навучэнцаў, а вучні 9 і 11 класаў школ Пінскага, Івацэвіцкага і Лунінецкага раёнаў задалі пытанні, якія ім цікавыя, анлайн.

Падзяліцца: